Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文
Генадзь Бураўкін. Мінск. 2000-я гг. Фота С.Шапрана.
Генадзь Бураўкін. Мінск. 2000-я гг. Фота С.Шапрана.

«Да тых, хто застанецца, у мяне вялікая просьба: берагчы Беларусь, прадаўжаць тое, што зрабілі і недарабілі яе лепшыя сыны. І спадзявацца, што ўсе мы — і тыя, што былі, і
тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, — усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі. Вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове».

       Генадзь Бураўкін.

 

 

 

 

 

Генадзь Бураўкін. 1950-я гг.
Генадзь Бураўкін. 1950-я гг.

Пасведчанне аб нараджэнні.
Пасведчанне аб нараджэнні.

У мінулым годзе споўнілася 80 год з дня нараджэння Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна — вядомага беларускага паэта, аднаго з самых яркіх і самабытных прадстаўнікоў свайго пакалення. Ён нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў в. Шуляціна, цяпер в. Тродавічы Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага ільнозавода. Дзяцінства будучага паэта супала з пачаткам вайны, аднак прага да вучобы і ведаў ніколі не пакідала юнака, таму закончыўшы сярэднюю школу ў 1954 годзе ў Полацку, ён паступае ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на аддзяленне журналістыкі філфака, які скончыў у 1959 годзе.

Сваю працоўную дзейнасць Генадзь Бураўкін пачаў у часопісе “Камуніст Беларусі”, потым перайшоў працаваць на беларускае радыё, затым быў загадчыкам аддзела і намеснікам галоўнага рэдактара ў газеце “Літаратура і мастацтва”. У 1968-1972 гг. працаваў уласным карэспандэнтам па Беларусі газеты “Правда”, з 1972 па 1978 год узначальваў рэдакцыю часопіса “Маладосць”. У 1978-1990 гг. быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні.

 

Бураўкін Генадзь сярод дэлегатаў ХХХI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. г. Нью-Ёрк. 1976 г.
Бураўкін Генадзь сярод дэлегатаў ХХХI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. г. Нью-Ёрк. 1976 г.

З 1980 па 1990 год Генадзь Мікалаевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам ЦК КПБ (1981-1990 гг.). З 1990 па 1994 год з’яўляўся пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ААН у ЗША.

06 KP_037367У 1994-1995 гг. быў намеснікам міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь, а з 1995 па 2001 год працаваў у часопісе “Вожык”.

07 KP_037367_AНягледзячы на актыўную грамадскую дзейнасць і паспяховую службовую кар’еру, галоўным для Генадзя Бураўкіна заўсёды была паэзія. Сваімі настаўнікамі паэт лічыў Уладзіміра Маякоўскага, Уладзіміра Лугаўскога і па-зямляцку блізкага Петруся Броўку. Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе ў старэйшых класах і частку з іх надрукаваў у 1952 годзе ў полацкай абласной газеце “Сцяг камунізму”.

Першы зборнік “Майская просінь” выйшаў у 1960 годзе, куды ўвайшлі самыя раннія яго творы.

Генадзь Бураўкін “Майская просінь”. Мн., 1960 г. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Генадзь Бураўкін “Майская просінь”. Мн., 1960 г. Дзяржаўнае выдавецтва БССР.

           Генадзь Бураўкін “Майская просінь”. Мн., 1960 г. Дзяржаўнае выдавецтва БССР.

Паступова, адна за другой, выходзяць кнігі Генадзя Бураўкіна: “З любоўю і нянавісцю зямною” (1963 г.), “Дыханне” (1966 г.), “Жніво” (1971 г.), “Выток” (1974 г.), “Варта вернасці” (1978 г.), таксама кнігі для дзяцей – “Тры казкі пра Зая” (1974 г.), “Сінія арэлі” (1987 г.). У 1984 годзе ўбачыў свет песенны зборнік “Табе, Беларусь”.

11 KP_034315_B 10 KP_034315

 Генадзь Бураўкін “З любоўю і нянавісцю зямною”. Мн., 1963 г. Дзяржаўнае выдавецтва БССР.

Бураўкін Генадзь з жонкай Юліяй. Мінск. 1994 г. Фота Я.Коктыша.
Бураўкін Генадзь з жонкай Юліяй. Мінск. 1994 г. Фота Я.Коктыша.

На вершы Г.Бураўкіна вядомымі беларускімі кампазітарамі напісана шмат папулярных песень: «Белы снег», «Зачараваная», «Матылі», «Калыханка», якія значна ўзбагацілі музыкальную культуру Беларусі. Свае лепшыя вершы Г.Бураўкін стварыў пра вечны свет кахання, яго загадкавыя таямніцы, пра пакланенне жаночай прыгажосці. Лірычнай музай для Генадзя Бураўкіна заўсёды па жыцці была яго жонка Юлія Якаўлеўна.

У 1985 годзе Г. Бураўкін выдаў зборнік «Пяшчота», у якім змясціў інтымныя вершы розных гадоў: «Не, мы с табою не святошы», «Месяц-жоўтая лодка», «Такі спрадвечны лёс мужчын», «Вочы сінія-сінія» і іншыя. Інтымная лірыка Генадзя Бураўкіна, шчырая і сардэчная, нязменна вабіць сваёй высокай адухоўленасцю, глыбінёй чалавечай душы, бясконцасцю ў пачуццёвых праявах.

13 KP_03084114 KP_030841_AАсобная галіна творчай работы паэта – пераклады з найбольш вядомых яму славянскіх моў: рускай, украінскай, малдаўскай, балгарскай. Так, у 1968 годзе сумесна з Р.Барадуліным і Н.Гілевічам была перакладзена кніга выбраннай лірыкі “Белая чайкa” балгарскага пісьменніка Найдзена Вылчава. У 1979 годзе ў Мінску ў серыі “Паэзія народаў СССР” выйшла кніга “Заклінанне агню”, перакладзеная Генадзем Бураўкіным.

Генадзь Бураўкін. “Нагаварыцца з зоркамі”. Мн., 2014 г. Выдавецтва “Кнігазбор”. З архіва Н.Давыдзенкі.
Генадзь Бураўкін. “Нагаварыцца з зоркамі”. Мн., 2014 г. Выдавецтва “Кнігазбор”. З архіва Н.Давыдзенкі.

У сваёй паэзіі Генадзь Бураўкін абараняе дзяржаўную незалежнасць Беларусі, інтарэсы сваёй краіны і родную мову. Ён ніколі не заставаўся абыякавым да выклікаў жыцця, адчуваў патрэбы свайго часу і чытача. Апошнімі прыжыццёвымі творамі Генадзя Бураўкіна сталі: “Паміж зоркай і свечкай” (2000 г.), “Лісты да запатрабавання” – цыкл вершаў, выдадзеных ў 2010 г., а таксама выбраныя вершы 2010-2013 гг., якія ўвайшлі ў кнігу “Нагаварыцца з зоркамі”, сігнальны экзэмпляр якой паспеў патрымаць у руках паэт. Памёр Генадзь Бураўкін 30 мая 2014 г.

За сваю творчую і працоўную дзейнасць Генадзь Бураўкін узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Дружбы народаў, медалём “За доблесную працу”, ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Вярхоўнага Савета УССР, Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР. Ён з’яўляецца лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980 г.) за кнігу вершаў “Варта вернасці”, прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча (2005 г.).

16 KP_017457_393 17 KP_017457_393_А

 Генадзь Бураўкін “Варта Вернасці”. Мн., 1978 г. Мастацкая літаратура. З архіва П.Панчанкі. 

Рукапіс верша Генадзя Бураўкіна “Калыханка”.
Рукапіс верша Генадзя Бураўкіна “Калыханка”.

Ручка. Японія. XX ст. другая палова.
Ручка. Японія. XX ст. другая палова.

 Сёння ў зборы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры захоўваецца каля 1000 адзінак з асабістага архіва Генадзя Бураўкіна (кнігі, фатаграфіі, газеты, дакументы, асабістыя рэчы і іншае), асноўная частка якіх была перададзена ў 2016 г. удавой паэта – Юліяй Якаўлеўнай. Сярод найбольш адметных прадметаў збору – першы выдадзены зборнік “Майская просiнь” (1960 г.) з аўтографам паэту Сяргею Новіку-Пяюну, кніга “З любоўю і нянавісцю зямною” (1963 г.) з аўтографам драматургу Алесю Кучару. Асобна трэба вылучыць і самы вядомы твор паэта – гэта рукапіс усім вядомага з дзяцінства верша “Калыханка”, а таксама аўтаручку, якой ён быў напісаны.

З’яўляюцца цікавымі і іншыя мемарыяльныя прадметы – акуляры, юбілейны наручны гадзіннік, атрыманы да 50-годдзя Перамогі, а таксама знакавыя для паэта дакументы, такія як Пасведчанне аб нараджэнні, Членскі білет Саюза пісьменнікаў СССР, Дэпутацкае пасведчанне Вярхоўнага Савета БССР.

20 KP_037360 21 KP_037360_A

Членскі білет Саюза пісьменнікаў СССР на імя Генадзя Бураўкіна. 16 лістапада 1961 г.

Генадзь Бураўкін з’яўляецца сапраўдным класікам нашай літаратуры, творы якога дапамагаюць людзям асэнсоўваць сябе ў сучасным свеце, знаходзіць месца ў грамадстве, вызначаць свой жыццёвы шлях. Нягледзячы на тое, што паэту так і не было прысуджана афіцыйнага звання “народны паэт”, яго творчасць любімая народам і назаўсёды застанецца культурным набыткам нашай краіны.

Скок Ірына Мікалаеўна,

малодшы  навуковы супрацоўнік 

аддзела ўліку, навуковай апрацоўкі 

і захоўвання фондаў

[TS_VCSC_Lightbox_Gallery content_images=”5182,5183,5184,5185,5188,5189,5191,5192,5193,5194,5195,5196,5199,5200,5201,5202,5203,5204,5205,5206,5207,5208,5210,5211,5212,5214,5213″ content_images_size=”medium” lightbox_size=”full” content_style=”Grid” trigger_grayscale=”false” fullwidth=”false” breakouts=”6″ data_grid_breaks=”240,480,720,960″ data_grid_space=”2″ data_grid_order=”false” data_grid_shuffle=”false” data_grid_limit=”0″ animation_in=”ts-viewport-css-flipInX” css3animations_in=”Flip In X” animation_out=”ts-viewport-css-slideOutDown” css3animations_out=”Slide Out Down” flex_animation=”slide” animation_mobile=”false” auto_height=”true” page_rtl=”false” flex_breaks_thumbs=”200,400,600,800,1000,1200,1400,1600,1800″ flex_breaks_single=”240,480,720,960,1280,1600,1980″ number_images=”1″ flex_margin=”0″ auto_play=”false” show_playpause=”true” show_bar=”true” bar_color=”#dd3333″ show_speed=”5000″ stop_hover=”true” show_navigation=”true” dot_navigation=”true” flex_border_width=”5″ flex_border_color=”#ffffff” flex_background=”#ffffff” filters_toggle=”Toggle Filter” filters_showall=”Show All” filters_available=”Available Groups” filters_selected=”Filtered Groups” filters_nogroups=”No Groups” lightbox_pageload=”false” thumbnail_position=”bottom” thumbnail_height=”100″ lightbox_effect=”random” lightbox_autooption=”false” lightbox_autoplay=”false” lightbox_speed=”5000″ lightbox_backlight=”auto” lightbox_backlight_color=”#ffffff” lightbox_social=”true” flex_tooltipthumbs=”false” slice_tooltipthumbs=”none” tooltipster_position=”ts-simptip-position-top” tooltipster_offsetx=”0″ tooltipster_offsety=”0″ margin_top=”0″ margin_bottom=”0″ content_images_titles=”Генадзь Бураўкін “Голоса расстояний”. Масква. 1964 г. Выдавецтва ЦК ВЛКСМ “Молодая гвардия”. ,Генадзь Бураўкін “Голоса расстояний”. Масква. 1964 г. Выдавецтва ЦК ВЛКСМ “Молодая гвардия”.,Генадзь Бураўкін “Жніво”. Мн.1971 г. Выдавецтва “Беларусь“. ,Генадзь Бураўкін “Жніво”. Мн.1971 г. Выдавецтва “Беларусь“. ,Генадзь Бураўкін “Верю полдню”. Масква. 1981 г. Выдавецтва “Молодая гвардия”. З архіва В.Быкава.,Генадзь Бураўкін “Верю полдню”. Масква. 1981 г. Выдавецтва “Молодая гвардия”. З архіва В.Быкава.,Газета “Літаратура і мастацтва” №46 1966 г.,Часопіс “Маладосць” №7 1975 г. ,Бураўкін Генадзь Савіцкі Алесь і Шамякін Іван. Падчас пленума Саюза пісьменнікаў Беларусі. г. Мінск. 1971 г.,Бураўкін Генадзь Вагнер Генрых і Барадулін Рыгор. БССР. 1970-я гг. ,Бураўкін Генадзь Крапіва Кандрат і Броўка Пятрусь. БССР. 1970-я гг. Фота Ул.Крука.,Макаль Пятрусь Бураўкін Генадзь Макаёнак Андрэй і Быкаў Васіль. БССР. 1970-я гг. (?).,Генадзь Бураўкін. Мінск. 1970-я гг. Аўтар фота В.Ждановіч.,Генадзь Бураўкін і Васіль Быкаў у Лідскім краязнаўчым музеі. 1973 г. Фота У.Крука. ,Быкаў Васіль і Бураўкін Генадзь. Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. г. Вільнюс. 1975/сакавік. З архіва В.Быкава.,Генадзь Бураўкін. Фота У.Крука. 1980-я гг.,Генадзь Бураўкін з пісьменнікамі і дзеячамі культуры. Мінск. 1996/06/19 ,Генадзь Бураўкін. г. Нью-Ёрк. Пачатак 1990-ых гг.,Генадзь Бураўкін з сястрой Рымай і маці Феадосіяй Рыгораўнай. г. Мінск. 2009 г. Фота М.Скоблы.,Рукапіс верша Рыгора Барадуліна “Вырай зорны” прысвечаны Генадзю Бураўкіну. 2006/08/28.,Віншавальная тэлэграма Генадзя Бураўкіна да паэта Васіля Віткі. 1996 г.,Віншавальная тэлэграма Генадзя Бураўкіна да паэта Васіля Віткі. 1996 г.,Малюнак “Дед Гена”. Намалявала ўнучка Генадзя Бураўкіна. 2009 г.,Дэпутацкае пасведчанне Вярхоўнага Савета БССР на імя Генадзя Бураўкіна. 1985 г.,Дэпутацкае пасведчанне Вярхоўнага Савета БССР на імя Генадзя Бураўкіна. 1985 г.,Наручны гадзіннік “Луч” Генадзя Бураўкіна.,Акуляры Генадзя Бураўкіна.”][/TS_VCSC_Lightbox_Gallery]
Close Menu