Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

17 Ліст 2026

Куратарская экскурсія Міхала Бараноўскага па выставе “Багдановіч і Смоліч – два погляды на Беларусь”

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае вас 17 лістапада а 19-й гадзіне на куратарскую экскурсію Міхала Бараноўскага па выставе “Багдановіч і Смоліч – два погляды на Беларусь”.

Сёлета 135 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Смоліча – беларускага навукоўцы, географа, эканаміста, картографа, аднаго са стваральнікаў Акадэміі навук Беларусі, аўтара першай “Геаграфіі Беларусі”.

Асноўная частка экспазіцыі распавядае пра навуковую працу А. Смоліча. На выставе можна ўбачыць яго дакументы, карты, схемы, рукапісы і фотаматэрыялы.
Другая частка выставы прысвечана сяброўству А. Смоліча і М. Багдановіча. Сустрэча двух гэтых маладых людзей, народжаных у адзін год, стала сімвалічнай: адзін бачыў Беларусь праз прызму слова і паэзіі, другі – праз лічбу, карту і навуковы аналіз.

Матэрыялы выстаўкі стануць для вас мастом у мінулае і дапамогуць убачыць, як розныя спосабы пазнання свету – навука і паэзія, лічба і слова – доўгі час ішлі паралельна, але часам перасякаліся, каб разам стварыць поўны вобраз роднай зямлі.

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. для даведак: +375 29 101 71 47.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu