Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурнае падарожжа: разам адкрываем Беларусь

24 кастрычніка калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры адправіўся ў карпаратыўнае падарожжа па маршруце Мінск – Жылічы – Бабруйск – Мінск.

Першым пунктам вандроўкі стаў Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль – сапраўдная архітэктурная жамчужына Беларусі, якую часта называюць «другім Нясвіжам». А пасля нас чакаў Бабруйск – горад з багатай гісторыяй, самабытнай архітэктурай і непаўторным характарам. Падчас экскурсіі «Шалом, Бобруйск» мы пазнаёміліся з яго знакавымі мясцінамі і культурнай спадчынай.

Такія паездкі – гэта не толькі магчымасць адкрываць новыя старонкі гісторыі роднага краю, але і нагода пабыць разам па-за працоўнымі буднямі, падзяліцца ўражаннямі і стварыць новыя супольныя ўспаміны.

Шчыра дзякуем адміністрацыі і прафсаюзнаму камітэту музея за арганізацыю падарожжа, магчымасць цікава і з карысцю правесці час разам!

Вярнуліся ў Мінск з багажом новых ведаў, фотаздымкаў і добрых эмоцый!

Close Menu