Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Сустрэча “Чытацкага клуба ў Літаратурным”

Літаратурны музей працягвае сустрэчы Чытацкага клуба. Тут у коле сяброў мы разам разбіраемся ў сакрэтах творчай кухні пісьменнікаў, размотваем клубкі сюжэтных ліній і перыпітый лёсаў персанажаў. Сустрэчы Чытацкага клуба праходзяць у музеі раз на некалькі месяцаў.

Наступную сустрэчу мы прысвяцім аднаму з самых адпаведных восеньскай пары па атмасферы твору – “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” аўтарства Яна Баршчэўскага.

У чалавеку спрадвек закладзена цікавасць да таямнічага і вусцішнага, і твор Яна Баршчэўскага як быццам заліканы яе задаволіць. Але “Шляхціц Завальня” – не проста збор дзівосаў і страхаў. Аўтар, рамантык і асветнік, пачынальнік новай беларускай літартуры, здолеў напоўніць твор роздумам пра чалавека, цывілізацыю, іх будучыню.

У кнізе два планы: рэальны і фантастычны. Рэаліст, які цвёрда стаіць на сваёй зямлі, Шляхціц Завальня, адначасова не ўяўляе свайго жыцця без фантастычных, казачных гісторый. Паміж явай і мрояй у творы Баршчэўскага няма трывалай мяжы, бо кожны з апавядальнікаў – рыбак Родзька, сляпы Францішак, цыган Базыль – клянуцца, што тое неверагоднае, пра што яны распавядаюць, адбылося  або з імі , або з іхнімі знаёмымі. Неверагоднага ж у творы шмат. Цмок выводзіцца з яйка, знесенага чорным пеўнем. Чытач даведваецца, чаму нельга гладзіць чорнага ката. Тут жа можна вычытаць рэцэпт пераўтварэння чалавека ў ваўкалака і наадварот. У нашых азёрах, даводзіць апавядальнік, расце таямнічая жабер-трава, пры дапамозе якой чалавек можа рабіць вандроўкі ў будучыню.

Многія персанажы Яна Баршчэўскага прыйшлі ў твор з беларускай міфалогіі, шчодра населенай русалкамі, вадзянікамі, лесунамі, ваўкалакамі, але некаторых герояў аўтар прыдумаў сам: Сына Буры, Белую Сароку, Плачку.

На больш блізкае і дэталёвае знаёмства з першым беларускім фантастычным творам, яго гісторыяй і перасанажамі запрашаем на сустрэчы Чытацкага клуба 31 кастрычніка а 12-й гадзіне.

Удзел у сустрэчах Чытацкага клуба па папярэдняй рэгістрацыі праз гугл-форму: https://forms.gle/aHRxFSE1tQ8Mucap8

Пасля рэгістрацыі ўдзельнікі атрымаюць зваротны ліст з больш падрабязным планам і пытаннямі да абмеркавання.

Узроставая катэгорыя: 16+.

Мадэратар: Валянціна Кароткіна.

Кошт: 10 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu