Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Творчы конкурс для ўсёй сям’і

Ці чулі вы, сябры, што ў музеі Багдановіча завялася мышка? Яна завітала да нас з казкі вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай і пасялілася ў нашай батлейцы. Але што адбываецца з ёй, калі ў музеі згасае святло і зачыняюцца дзверы? Гэта мы і прапануем вам прыдумаць разам са сваімі дзецьмі!

Абвяшчаем сямейны конкурс на лепшую гісторыю «Прыгоды мышкі Пік-Пік у музеі»! Калі вы любіце фантазіраваць і нешта ствараць разам, гэты конкурс – адмыслова для вас!

Умовы конкурсу:

  • Фармат: мы не абмяжоўваем вашу фантазію – прымаюцца гісторыі ў любым літаратурным жанры.
  • Суаўтарства: праявіце менавіта сямейную творчасць. Дзеці могуць прыдумляць сюжэт і герояў, а бацькі — дапамагаць запісваць і афармляць тэкст.
  • Ілюстрацыі: калі вы дадасцё да тэксту малюнкі вашага дзіцяці з выявай мышкі Пік-Пік, гэта будзе вялікім плюсам!

Што чакае пераможцаў?

  • Дыпломы і памятныя падарункі ад музея.
  • Публікацыя найлепшых гісторый на афіцыйных старонках музея.
  • Запрашальныя квіткі на адно з нашых сямейных мерапрыемстваў.

Дэдлайн і прыём прац: чакаем вашыя гісторыі да 27 лістапада ўключна.

Тэксты можна дасылаць на электронную пошту maksimbagdanovich@gmail.com з пазнакай «На конкурс гісторый» або прыносіць у музей у раздрукаваным выглядзе.

Уключайце фантазію, збірайцеся ўсёй сям’ёй і стварайце сваю музейную казку! З нецярпеннем чакаем вашых прац!

Даведкі па тэлефоне +375 17 355 22 95.

Close Menu