Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

14 Каст 2026

Аўтарская лекцыя Ірыны Князевай “Выбар ёсць заўсёды. Жаночыя вобразы ў творчасці Васіля Быкава”

Без жаночых вобразаў Васіль Быкаў не пакінуў ніводнага свайго твора. У характары яго гераінь нямала таго, што, верагодна, было звязана з успамінамі пісьменніка пра маці – вельмі мяккага, нават жаласлівага чалавека. Відавочна, менавіта ад маці Быкаў атрымаў у спадчыну душэўную далікатнасць і чуллівасць, здольнасць з выключнай вастрынёй адчуваць і перадаваць людскі боль і трагедыі.

Праўдзівыя, хрысціянскія прынцыпы існавання ў прозе Васіля Быкава нярэдка фармулююць персанажы-жанчыны. У большасці яго твораў яны не выступаюць галоўнымі гераінямі, аднак менавіта іх вуснамі найчасцей гаворыць быкаўская праўда жыцця.

Запрашаем вас узгадаць шэсць твораў Васіля Быкава і сустрэцца з гераінямі гэтых твораў – такімі рознымі і адметнымі ў сваіх думках, пачуццях і ўчынках.

  1. Апавяданне «На сцяжыне жыцця» падарыла нам знаёмства са сціплай і нясмелай Фрузай, якая становіцца мужнай і ўпэўненай у сабе, пазнаўшы шчасце мацярынства.
  2. У аповесці «Альпійская балада» перад намі паўстае экзатычная італьянка Джулія Навеллі, якая так шчыра і аддана пражывае тры небяспечныя дні ў Альпах разам з ледзь знаёмым хлопцам Іванам з Беларусі, падарыўшы яму першае і апошняе сапраўднае вялікае каханне.
  3. Са старонак адной з самых вострых ваенных аповесцяў – «Мёртвым не баліць» – глядзіць на нас самаадданая і гераічная санітарка Кацярына Шчарбенка, якая першай кідаецца на міннае поле, куды не адважваюцца ступаць нават мужчыны, баючыся трапіць у мінную пастку.
  4. Праз аповесць «Пайсці і не вярнуцца» ідзе насустрач жорсткім выпрабаванням сумленная і пяшчотная Зося Нарэйка. Яна цвёрда пярэчыць выкрутліваму Антону Галубіну, які ўпарта пераконвае яе, што выбару, каб захаваць жыццё, няма: «…Выбар ёсць: або мы, або яны. Во ў чым наш выбар».
  5. Выключна мужная Аўгіння Дзёмчыха з аповесці «Сотнікаў» адмаўляецца ад згоды на супрацоўніцтва з паліцаямі, бо разумее: гэта здрада, якая ніколі не будзе даравана сваімі людзьмі. Побач з ёй – бязвінная ахвяра абставінаў, трынаццацігадовая сірата Бася.
  6. Аповесць «Знак бяды» супрацьпастаўляе пакутным абставінам мужную і рашучую, упартую ў сваім змаганні за справядлівасць Сцепаніду Багацька. Яна лічыць за лепшае згарэць разам са сваёй хатай, чым скарыцца і паддацца паліцэйскаму зброду.

Многія сапраўдныя, высакародныя, далікатныя і пяшчотныя жанчыны ў творах пісьменніка гінуць у ваеннай віхуры, якая адлюстравана амаль ва ўсіх яго аповесцях. Так было і ў рэальным жыцці: жанчыны часта станавіліся ахвярамі вайны, бо былі найменш падрыхтаваныя да таго пекла, якім яна з’яўляецца. Праз трагедыю жаночага лёсу ваенная праўда Быкава прагучала з асаблівай выразнасцю і сілай.

Час: 14/10/2026, 19:00.
Кошт: 10р.
Папярэдні запіс па тэл.: +375 29 811 21 85.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu