Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на куратарскую экскурсію!

30 верасня 2026 года Музей-дача Васіля Быкава завяршае 12-ты музейны сезон! Да 1 мая 2027 года лецішча народнага пісьменніка Беларусі будзе зачынена для наведвання.

Калі сёлета вы яшчэ не паспелі пабываць у гэтым адметным месцы – зараз самы час! Запрашаем 27 верасня а 14-й гадзіне на заключную ў сезоне экскурсію па музеі-дачы, якую правядзе куратар Ірына Князева.

Вас чакаюць:

  • змястоўная экскурсія па экспазіцыі музея-дачы, дзе кожны прадмет захоўвае памяць пра жыццё Васіля Быкава і яго сям’і;
  • размова пра жыццё і творчасць народнага пісьменніка;
  • памятны падарунак кожнаму наведвальніку.

Кошт: 10,00 руб.
Адрас: Мінскі раён, а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.
Папярэдні запіс абавязковы! Тэл. для запісу: +375 29 811 21 85.

Close Menu