Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Куратарская экскурсія Змітра Юркевіча па выставе мастацкіх работ Алеся Родзіна

У Літаратурным музеі працягвае працу мастацкая выстава з цікавай назвай “Экалагічная дысперсія”. Гэты тэрмін не толькі адсылае да фізічнага працэсу рассейвання святла, але і ўяўляе сабой глыбокую метафару інтэлектуальнага і творчага выпраменьвання ў кантэксце спадчыны Алеся Родзіна. На працягу дзесяцігоддзяў Алесь Родзін ствараў уласную экасістэму сэнсаў, якая не знікла, а пачала працэс дысперсіі — пранікнення ў свядомасць новых пакаленняў, рассейвання ідэй у прасторы і часе.

28 жніўня а 19-й гадзіне запрашаем вас далучыцца да куратарскай экскурсіі, якую правядзе Зміцер Юркевіч – сябра і паплечнік Алеся Родзіна. Гэтая выстава ўяўляе сабой не проста нерухомы помнік, а жывы арганізм, які адлюстроўвае дынамічную прыроду самаго мастака. Падчас экскурсіі мы пагаворым пра незвычайны творчы шлях творцы, пра яго пошукі і эксперыменты, дзейнасць творчых суполак і перформансы нулявых. А таксама вас чакаюць успаміны чалавека, які амаль два дзесяцігоддзі быў побач з мастаком і яго мастацкім светам. Прыходзьце адкрыць для сябе авангарднае мастацтва і асаблівы мастацкі космас!

Час: 28 жніўня, 19:00.

Кошт: 10 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Шчыра запрашаем!

Close Menu