Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

25 жнів 2026

Творчы вечар Навума Гальпяровіча

Ізноў Траецкае…ізноў
Да гэтых вежаў і муроў
Спяшаюся, як на спатканне,
Дзе свеціць даўняе каханне…

25 жніўня а 19 гадзіне запрашаем вас, шаноўныя сябры, на спатканне з пісьменнікам, журналістам, публіцыстам, аўтарам і вядучым шматлікіх радыёпраграм, Навумам Гальпяровічам.

Па словах самаго паэта, ён – “сапраўдны ўлюбёнец лёсу”, бо нарадзіўся ў старажытным Полацку. Яго дзяцінства і сталенне праходзіла па суседству з Сафіяй, дзе адчуваецца подых старажытнай гісторыі, які паўплываў і на станаўленне будучага пісьменніка і грамадзяніна.

Суразмоўцамі Навума Якаўлевіча на яго радыёпраграмах з’яўляюцца людзі, адданыя Беларусі і справе захавання і развіцця нацыянальнай спадчыны.

Падчас творчага вечара вядомы пісьменнік стане нашым з вамі суразмоўцам – і вы зможаце не толькі задаць пытанні і атрымаць шчырыя адказы, але і пры жаданні самі пачытаць вершы аўтара.

Чакаем вас па адрасе вул. М.Багдановіча, 7а.

Квіток – 10 рублёў.

Запіс па тэлефоне +375 17 355 22 95.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu