Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі адбылося купальскае дэфіле

26 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта «Кола года» адбылося купальскае дэфіле «Купаленка ночка маленька», прысвечанае аднаму з найважнейшых святаў народнага календара – Купаллю.

Госці музея мелі магчымасць акунуцца ў непаўторную атмасферу купальскай ночы і пазнаёміцца з багаццем і разнастайнасцю традыцыйнага беларускага строю. Падчас дэфіле былі прадстаўлены аўтэнтычныя кашулі з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама капійныя камплекты, створаныя сучаснымі майстрыхамі, якія займаюцца аднаўленнем і папулярызацыяй старадаўніх строяў.

Удзельнікі і наведвальнікі не толькі ўбачылі ўнікальныя ўзоры народнага адзення, але і даведаліся пра лакальныя асаблівасці беларускіх строяў, іх сімволіку, дэкаратыўныя элементы і рэгіянальныя адметнасці.

Шчыра дзякуем усім удзельнікам, майстрыхам і гасцям за ўдзел, падтрымку і цёплую атмасферу свята.

Close Menu