Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Літаратурны партал”: фотахроніка незвычайнай ночы

16 мая Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры на некалькі гадзін ператварыўся ў прастору жывых гісторый, творчых адкрыццяў і сапраўднай магіі слова. “Літаратурны партал” аб’яднаў аматараў літаратуры, музыкі і мастацтва ў адным вялікім падарожжы па кніжных сусветах.

У гэты вечар госці музея наведалі выставы і лекцыі, сустрэліся з пісьменнікамі і творцамі, удзельнічалі ў літаратурных гульнях, квэстах і майстар-класах, зараблялі літалеры і спрабавалі шчасце на Літаратурным аўкцыёне. Асаблівую атмасферу стварылі музычныя выступы, магічнае шоу, творчыя лакацыі партнёраў і жывы гук квартэта Avant-garde.

Дзякуем кожнаму, хто стаў часткай гэтай незабыўнай ночы – нашым гасцям, партнёрам і удзельнікам праграмы за цеплыню, эмоцыі і супольную гісторыю, якую мы стварылі разам.

Асобная падзяка – Міхаілу Туміловічу за цудоўныя фотаздымкі, што захавалі самыя яркія моманты “Ночы музеяў-2026”.

Close Menu