Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Сямейны выхадны”

10 мая а 14-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на мерапрыемства “Сямейны выхадны”.

Бацькі змогуць акунуцца ў атмасферу літаратурнага асяроддзя мінулага стагоддзя, пабываць на пазнавальнай экскурсіі па музеі, даведацца пра жыццё і творчасць Петруся Броўкі і пачуць гісторыі, якія захоўваюць сцены яго кватэры.

Дзяцей жа чакае інтэрактыўная праграма “Маўленчы этыкет” (у межах акцыі “Я і мая сям’я – без брыдкаслоўя”). У лёгкай гульнявой форме дзеці даведаюцца, як прыгожа і ветліва размаўляць, чаму словы маюць сілу і як правільна выказваць свае думкі, каб быць пачутымі. Асобную ўвагу мы нададзім культуры маўлення без брыдкаслоўя — бо кожнае сказанае слова мае сваю вагу і сілу. Але самае захапляльнае чакае ў фінале: пасля тэарэтычнай часткі кожны маленькі ўдзельнік зможа паспрабаваць сябе ў ролі пісьменніка і надрукаваць уласнае слова (ці кароткае пажаданне) на сапраўднай друкарнай машынцы! Гэта не толькі дазволіць адчуць рамантыку мінулай эпохі, але і замацуе ўрок ветлівасці на практыцы.

Запрашаем сем’і з дзецьмі правесці гэты выхадны не проста цікава, але і карысна!

Уваходны квіток для сям’і да 3-х чалавек – 20 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu