Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

18 крас 2026
Ongoing...

“Вясновы фэст”

18 красавіка 2026 Літаратурны музей запрашае вас разам запачаткаваць новую святочную традыцыю. З 13:00 да 17:00 мы ладзім “Вясновы фэст” у  фальварку Ракуцёўшчына!

Ракуцёўшчына – гэта дзівосная мясціна, якая летам 1911 года натхніла на стварэнне некалькіх дзесяткаў вершаў Максіма Багдановіча. Менавіта іх мы знаходзім на старонках легендарнага “Вянка”.

Прапануем і вам натхніцца гэтым чароўным месцам, але вясновай парою. “Вясновы фэст” – гэта свята, якое спалучыць даўнія традыцыі нашых продкаў: гуканне вясны, святкаванне Вялікадня і традыцыйныя забавы.

Гасцей фэсту чакаюць:
– песні-вяснянкі;
– карагоды;
– валачобны абрад;
– майстар-класы;
– традыцыйныя танцы;
– рамесніцкі кірмаш;
– гульні.

Падрабязная праграма свята з’явіцца на сайце www.bellitmuseum.by, а таксама ў сацсетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Уваход: 5 рублёў (квіток у музей).

Наш адрас: Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в.Ракуцёўшчына.

Жадаючыя могуць паехаць транспартам, арганізаваным музеем. Кошт: 35 руб. (у абодва бакі). Абавязковы папярэдні запіс і аплата. Квіткі можна набыць ў касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13).

Тэлефон для даведак і запісу: +375 (17) 363 56 21.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu