Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Майстар-клас па роспісе драўляных яек-магнітаў

Вялікдзень заўжды быў знакавым гадавым святам. У велікодных спевах  абвяшчаўся каляндар на ўвесь год наперад. Зараз хтосьці ўжо вось-вось будзе святкаваць, а хтосьць – па-іншым календары – толькі рыхтуецца да ўрачыстасці. Мы прапануем стварыць на майстар-класе Насты Глушко напамінак сабе ці сябрам, які ўвесь будучы год будзе нагадваць пра свята.

На майстар-класе будзем ствараць драўляны магніцік у выглядзе велікоднага яйка. Вы зможаце яго распісаць у традыцыйнай тэхніцы і стварыць сабе або ў падарунак прыемны ўспамін пра свята. Кожны ўдзельнік забярэ з сабою велікодны сувенір: драўлянае яечка з роспісам, зробленым уласнымі рукамі.

За ўзор для працы возьмем прыклады роспісу яек са знакамітай вёскі Сапоцкін.

Час: 8 красавіка, 18.30.

Удзел па папярэднім запісе па тэлефоне: +375 17 363-56-21.

Працягласць: 1,5 – 2 гадзіны.

Узрост: 14+

Кошт:  20 рублёў.

 

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu