Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Канікулы ў Броўкі”

У перыяд вясновых канікул, з 22 па 29 сакавіка 2026 года, Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае наведаць музейна-педагагічныя заняткі і лекцыі ў межах праграмы “Канікулы ў Броўкі”.

Вас чакаюць:

  • музейна-педагагічныя заняткі “Мяне чакаюць у музеі”, якія стануць першым крокам да вывучэння музейнай прасторы. Вучні даведаюцца, што такое музей, хто ў ім працуе і чаму так важна беражліва ставіцца да музейных экспанатаў. Яны пазнаёмяцца з тыпамі музеяў Беларусі і навучацца культуры паводзін у іх. Супрацоўнікі музея распавядуць пра кожную з частак Літаратурнага музея Петруся Броўкі. Асаблівая ўвага будзе нададзена паказу мемарыяльных пакояў – бібліятэцы і працоўнаму кабінету народнага паэта Беларусі;
  • музейна-педагагічныя заняткі “Калі саджуся за паперу”, прысвечаныя знаёмству з прынцыпамі друку на пішучай машынцы і атмасферай эпохі жыцця Петруся Броўкі. Падчас заняткаў удзельнікі пабываюць у працоўным кабінеце паэта, дзе ўбачаць пішучую машынку “Continental” і пачуюць гісторыі пра незвычайныя машынкі пісьменнікаў, каб затым у практычнай частцы паспрабаваць надрукаваць самім уласныя радкі.
  • лекцыя “Музейны канструктар”, якая прадстаўляе жывы дыялог паміж супрацоўнікамі музея і наведвальнікамі. Асноўнай задачай з’яўляецца стварэнне партрэту паэта Петруся Броўкі праз “канструктар”, бо творчая асоба паэта, як і любы чалавек, фарміруецца з мноства дэталяў: уплыву прыроды, народнай культуры, падзей дзяцінства і асаблівасцей часу. Праз творы паэта і абмеркаванне ключавых момантаў яго дзяцінства вучні даведаюцца, як народная культура і навакольны свет уплываюць на станаўленне асобы.

Абавязковы папярэдні запіс!

Кошты: музейна-педагічныя заняткі – 4 руб., лекцыя – 2,5 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu