Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзень паэзіі з Мацеем Бурачком

21 сакавіка запрашаем у Літаратурны адзначыць Сусветны дзень паэзіі і 186-ы дзень народзінаў Мацея Бурачка!

Так атрымалася, што гэтыя даты супадаюць: у 1840-м – на свет з’явіўся Францішак Багушэвіч, а ў 1999-м – ЮНЕСКА заснавала сусветнае паэтычнае свята.

Літаратурны музей прапануе правесці гэты дзень разам за цікавымі размовамі і майстар-класамі.

21 сакавіка:
14:00 – лекцыя даследчыка Змітра Юркевіча “Радаводныя таямніцы і сяброўскія сувязі Францішка Багушэвіча” (8 руб.).

15:00-17:30 – майстар-клас Ганны Сілівончык “Вышыўка па фотаздымках” (5 руб.).
15:00-17:30 – майстар-клас Ірыны Князевай па роспісе сурвэтак у стылі маляванкі “Dudka białaruskaja” (5 руб.).
16:00-17:00 – “Майстар-клас па беларускай лацінцы” (5 руб.).
17:30 – куратарская тэматычная экскурсія Валянціны Кароткінай па выставе “Адкуль узяўся Бурачок?..” (10 руб.).

Магчыма набыццё комплексных квіткоў:

  • наведванне ўсіх актыўнасцяў: 25 руб.
  • наведванне лекцыі, адзін з майстар-класаў і экскурсіі: 20 руб.

Шчыра запрашаем!

Даведкі па тэлефоне: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Close Menu