Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на імпрэзу да Дня лялечніка!

Літартурны музей і тэатр “Дом з марамі” прадстаўляюць новую частку праекта “Казкі ў Траецкім”. Запрашаем на імпрэзу, прысвечаную Дню лялечніка! Свята адзначаеццца па ўсім свеце 21 сакавіка.

Лялечны тэатр – гэта незвычайны сусвет, дзе ажываюць самыя разнастайныя рэчы ва ўмелых руках, і мы радыя падзяліць з вамі гэты сусвет на нашым свяце.

Вас чакаюць разнастайныя казкі ад тэатра “Дом з марамі”, прадстаўленыя рознымі відамі лялечнага тэатра: ад батлейкі да камішыбая. Новыя казкі, новыя лялькі і новыя ўражанні – у Літаратурным напярэдадні свята.

Запрашаем 19 сакавіка ў 19:00.

Уваходны квіток: 15 рублёў.

Узроставая катэгорыя: 6+.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu