Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

05 - 31 сак 2026
Expired!

Інтэрактыўная праграма “Загадкі дзеда Кандрата”

З 5 па 31 сакавіка Літаратурны музей запрашае юных наведвальнікаў на захапляльную мовазнаўчую гульню па кнізе Кандрата Крапівы “Загадкі дзеда Кандрата”.

Так склалася, што вядомы байкапісец быў яшчэ і выдатным знаўцам мовы. Калісьці для беларускіх дзетак ён нават напісаў кнігу філалагічных загадак-амонімаў “Загадкі дзеда Кандрата”, каб тыя не гублялі цікавасці да роднай мовы.

На пачатку праграмы хлопчыкі і дзяўчынкі даведаюцца пра некаторыя загадкі і таямніцы жыццёвага шляху самога пісьменніка, а пасля іх чакае пазнавальная гульня. Удзельнікі пазнаёмяцца са словамі-амонімамі, узбагацяць свае веды новымі значэннямі знаёмых слоў, папрактыкуюцца ў стварэнні ўласных цікавых гісторый.

Працягласць занятка: 45-50 хвілін.

Кошт: 4 рублёў.

Узроставая катэгорыя: 12+

Удзел па папярэднім запісе: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

The event is finished.

Close Menu