Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Традыцыйныя танцы ў Траецкім” запрашаюць!

Да вясны засталося зусім рукой падаць. Паскорыць яе прыход прапануем,  пусціўшыся ў пляс пад гукі традыцыйных беларускіх музычных матываў. Літаратурны муей запрашае на “Традыцыйныя танцы ў Траецкім”!

Як зазвычай, збіраем разам прадстаўнікоў розных прафесій, узростаў і сацыяльных статусаў, тых, каго аб’ядноўвае любоў да свайго, цікавасць да беларускай традыцыі. Запрашаем усіх, хто ўмее танчыць, толькі вучыцца альбо марыць навучыцца. На вечарыне будуць вопытныя танцоры, якія стануць выдатным арыенцірам на танцпляцы для тых, хто захоча пазнаёміцца з асноўнымі рухамі таго ці іншага танца.

Атмасферу сапраўднай беларускай вечарыны створаць музыкі-аматары. Яны зайграюць “Лявоніху”, “Кракавяк”, “Грачанікі”, “Вераб’я”, “Каханачку” ды многія іншыя танцы. Сярод традыцыйных музычных інструментаў – скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан.

Час: 27 лютага, 19:00 – 22:00.

Уваходны квіток: 15 рублёў.

Каса працуе да 21:00.

Усіх сардэчна запрашаем!

Close Menu