Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі прайшла літаратурная дыктоўка з Уладзімірам Ягоўдзікам

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, 19 лютага, у музеі прайшла літаратурная дыктоўка для вучняў 5 “А” класа Гімназіі №3 г. Мінска. Дыктоўку правёў беларускі пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік, які падрыхтаваў для дзяцей тэкст паводле свайго апавядання «Крапіўнік».

Гімназія №3 носіць ганаровы статус “Школа міру”, а мерапрыемства было арганізавана сумесна з Мінскім гарадскім аддзяленнем Беларускага фонду міру (старшыня – Дзмітрый Дзмітрыевіч Карань).

14 лютага 2026 года Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік адзначыў 70-гадовы юбілей. Віншуем шаноўнага творцу з гэтай урачыстай нагоды, жадаем моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і новых кніг, якія будуць радаваць чытачоў і ўзбагачаць беларускую літаратуру!

Close Menu