Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Тыдзень роднай мовы ў Літаратурным

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Цягам тыдня  напярэдадні свята запрашаем у Літаратурны на самыя разнастайныя праграмы і майстар-класы.

16.02, 17.00 – майстар-клас “Святочныя паштоўкі” (5 руб.). Магчыма правядзеннне для арганізаваных груп па папярэдняй замове.

16.02, 17.30 – куратарская тэматычная экскурсія Валянціны Кароткінай па выставе да 185-годдзя Францішка Багушэвіча “Адкуль узяўся Бурачок?..” (10 руб.)

18.02, 19.00 –  літаратурны квіз “Магія слоў незвычайных”. Удзел для каманд ад 3 чалавек па папярэдняй рэгістрацыі праз гугл-форму (5 руб.). Магчыма правядзеннне для арганізаваных груп па папярэдняй замове.

19.02, 19.00 – спектакль “Валодзя” ў выкананні Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” (15 руб.).

21.02, 15.00 – квэст “Літаратурная экспедыцыя” (8 руб.) Магчыма правядзеннне для арганізаваных груп па папярэдняй замове.

16.02 – 21.02 – моўны квіз “Словы родныя свае” (5 руб.) Удзел па папярэднім запісе для школьных груп (7-11 кл.).

Даведкі і запіс па тэлефоне: +375 17 363 56 21.

Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu