Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У Музеі-запаведніку Ф.І.Цютчава адбылася прэзентацыя выставы, прысвечанай Максіму Багдановічу

6 лютага ў Дзяржаўным мемарыяльным гісторыка-літаратурным музеі-запаведніку Ф.І.Цютчава “Овстуг” (Бранская вобласць) адбылася прэзентацыя перасоўнай літаратурна-дакументальнай выставы “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць”, створанай на аснове фондавых матэрыялаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (г.Мінск).

Наведвальнікі выставы пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам беларускага класіка, убачылі ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, фотаздымкі, якія раскрылі ім асобу паэта, яго светапогляд, літаратурныя пошукі і значэнне для беларускай і сусветнай культуры.

Выстава працягне працу да 30 красавіка 2026 года.

Close Menu