Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Музейная акцыя да Дня роднай мовы

Мова, як добра і слушна кажуць, – падмурак. Падмурак нас саміх і ўсяго таго, што нас атачае. Менавіта праз словы чалавек выяўляе сябе. Вядома ж, мы, супрацоўнікі Літаратурнага музея, як ніхто іншы, ведаем, на што здатнае слова. Таму прапануем вам далучыцца да нашай музейнай акцыі “Жывое ў вяках беларускае слова”.

Мы падрыхтавалі для вас:

  • Кніжны КВІЗ (15+) – 21.02 – 16:00 – 10 рублёў
  • Літаратурны квэст (14+) – 8 рублёў
  • Квэст і віктарына “Горад Максіма” (15+) – 8 рублёў
  • КВІЗ “Для кемлівых” (14+) – 10 рублёў
  • Інтэрактыўная праграма “Вянок” (14+) – 10 рублёў
  • Інтэрактыўная праграма “І тчэ, забыўшыся, рука” (12+) – 5 рублёў
  • КВІЗ “Падарожжа па Беларусі” (7+) – 5 рублёў
  • Майстар-клас па візуальнай паэзіі (8+) – 5 рублёў
  • Майстар-клас “Таемны горад” (8+) – 5 рублёў
  • Батлейка па аповедзе П.Васючэнкі “Прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага” (7+) – 5 рублёў

Прыходзьце, натхняйцеся – і размаўляйце па-беларуску!

На любую з прапанаваных актыўнасцяў можна запісацца суполкай ад 10 чалавек.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Тэл. +375 (17) 355-22-95.

Close Menu