Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

29 студ 2026
Expired!

Лекцыя “Шаржы на Петруся Броўку”

29 студзеня а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на лекцыю, прысвечаную мастацтву беларускага сяброўскага шаржа ХХ стагоддзя.

На лекцыі вы даведаецеся, як вобраз народнага паэта, грамадскага дзеяча і кіраўніка пісьменніцкай арганізацыі Петруся Броўкі знаходзіў сваё адлюстраванне ў гуманістычных і сатырычных малюнках яго сучаснікаў-мастакоў – Цфаніі Кіпніса, Заіра Азгура, Анатоля Волкава, Мікалая Гурло, Евеля Ганкіна, Аскольда Чуркіна, Міхаіла Лісоўскага. Часам шаржы суправаджаліся вершамі-пародыямі ці эпіграмамі – Міколы Хведаровіча, Рыгора Барадуліна, Янкі Брыля, Максіма Танка, Пімена Панчанкі.

Лекцыя будзе цікавай для шырокай аўдыторыі, якая вывучае беларускую літаратуру, мастацтва і культуру, і для тых, хто хоча больш даведацца пра асобу Петруся Броўкі праз прызму мастацкага гумару і ўважлівага погляду мастакоў-сучаснікаў. Гэта выдатная магчымасць пагрузіцца ў атмасферу літаратурна-мастацкага жыцця мінулага стагоддзя і адкрыць для сябе новае, “нясур’ёзнае” вымярэнне класіка беларускай літаратуры.

Запрашаем адкрыць Петруся Броўку ў нечаканым ракурсе — з усмешкай!

Уваход вольны!

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

The event is finished.

Close Menu