Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

28 студ 2026
Expired!

ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі. “Францішак Багушэвіч. Метафізіка першапачатку”

Цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры / метафізічнай паэзіі. Па форме выступае як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў.

Тэма: “Францішак Багушэвіч. Метафізіка першапачатку”.

Багушэвiч  – беларускi Кафка. Ён традыцыйна чытаўся (i чытаецца) як этнаграфія, бачыцца вачыма сэнтыментальна-народнiцкiмi. Космас Багушэвiча  – змрочны, трагiчны, разарваны. За спіной шляхецкая цывілізацыя і выпадзенне з гісторыі. Наперадзе – незразумелы і няўтульны горад. Перад вачыма – занядбаны, хаця й родны кут, “хатка”, у якой мусіць паўставаць новая суб’ектнасць, культура, навука, заводы й універсітэты. Як гэта ўвогуле мажліва? Адкуль з’явілася сіла, энергія? З чаго ўсё разгарнулся? Як мы бачым Багушэвіча сёння, праз амаль паўтары стагоддзі з выхаду “Дудкі беларускай”?

Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Час: 28 студзеня 2026 года, 19:00.

Уваходны квіток: 5 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

The event is finished.

Close Menu