Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

27 студ 2026
Expired!

Прэзентацыя кнігі “Архіўныя матэрыялы да жыцця і дзейнасці Адама Багдановіча”

Зусім нядаўна пабачыла свет кніга “Архіўныя матэрыялы да жыцця і дзейнасці Адама Багдановіча. Сшытак 6”. Яна працягвае традыцыю выдання музейных сшыткаў. У фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча захоўваецца найбагацейшы архіў Адама Багдановіча, які ўключае сотні дакументаў, рукапісаў, машынапісаў і лістоў.

Шосты сшытак склала непублікаваная раней мемуарная спадчына Адама Ягоравіча Багдановіча, прысвечаная яго нарадавольчай дзейнасці. Таксама ў зборніку прадстаўлены эпісталярыі акрэсленай тэматыкі. Выданне знаёміць з гісторыяй грамадска-палітычнага і культурнага жыцця Мінска і Беларусі другой паловы ХІХ ст.

27 студзеня ў 19:00 запрашаем на прэзентацыю музейнай кніжнай навінкі. Падчас сустрэчы вас чакае расповяд пра самыя яркія моманты з мемуараў Адама Багдановіча, а таксама цікавосткі з жыцця нясвіжскіх семінарыстаў і мінчукоў ХІХ ст. ад укладальніка Валянціны Кароткінай. У сустрэчы таксама возьмуць удзел даследчыкі-багдановічазнаўцы і супрацоўнікі музея, якія падзеляцца сваім поглядам на асобу Адама Багдановіча.

Уваход вольны.

Узроставая катэгорыя: 12+.

Тэлефоны для даведак: +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 7а.

The event is finished.

Close Menu