Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прэзентацыя кнігі Іны Фраловай

Літаратурны музей працягвае праект “Магія слова”. У яго межах мы знаёмімся з кніжнымі навінкамі і сустракаемся з іх аўтарамі. Нядаўна пабачыла свет кніга Іны Фраловай “Калі адцвіце ядловец”. 20 студзеня ў 18:30 запрашаем у музей, каб сустрэцца з кнігай і яе аўтарам.

Кніга складаецца з празаічнай і вершаванай частак. Героі апавяданняў пастаўлены ў сітуацыю маральнага выбару. Унутраны канфлікт дапамагае глыбей зазірнуць у сябе, вырасці як асоба.

Гумарыстычныя мініяцюры маюць незласлівы характар. Пільнае вока аўтара прыкмячае хібы ў пісьменніцкіх варунках.

У вершах творца звяртаецца да філасоўскага асэнсавання жыцця.

У сустрэчы возьмуць удзел прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Шчыра запрашаем!

Уваход вольны.

Узроставая катэгорыя: 16+

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu