Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на музычна-светлавы перформанс!

Напрыканцы Калядаў, перад Масленкай, на стыку зімы і вясны, запрашаем на незвычайную таямнічую музычную дзею, што адбудзецца ў атачэнні выцінанак Кацярыны Масэ і старадаўняга аўтэнтычнага тэкстылю.

На выставе дзве прасторы для дзеі. Дзве пары года – зіма і вясна. Дзве вялікафарматныя працы Кацярыны Масэ можна будзе пабачыць толькі падчас імпрэзы.

Наведвальнікаў чакае:

  • Традыцыйная беларуская інструментальная і вакальная музыка.
  • Святло і цемра
  • Гук і цішыня
  • Мужчынскае і жаночае
  • Касмагонія і традыцыйная беларуская міфапаэтычная мадэль свету…

Запрашаем 24 студзеня ў 20:00 на ўнікальны музычна-светлавы перформанс “А ў полі, у полі ігрушка стаіць…” у межах выставы выцінанак Кацярыны Масэ.

Кошт: 20 рублёў.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30, а таксама па спасылцы: https://24afisha.by/ru/minsk/event/5829251.

Узроставая катэгорыя: 16+.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Close Menu