Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарскі занятак Ірыны Князевай па роспісе шопераў

Запрашаем на цёплы зімовы майстар-клас ад мастачкі Ірыны Князевай!

Занятак пройдзе ў межах выставы “Вясна ўвосень”, прысвечанай творчасці Уладзіміра Караткевіча. Адзін з раздзелаў выставы раскрывае асаблівае захапленне пісьменніка жывёламі, у прыватнасці – коньмі. Менавіта гэтыя прыгожыя і грацыёзныя істоты сталі героямі асобнай экспазіцыйнай залы. Іх вобраз натхніў Ірыну Князеву (якая адначасова з’яўляецца і куратарам выставы) на распрацоўку творчага занятку.

Да таго ж супала, што паводле старажытнай кітайскай традыцыі 2026 год праходзіць пад татэмным знакам каня. Тэматычна распісаны яскравы шопер можа стаць добрым падарункам родным і блізкім да навагодніх святаў. А таму – шчыра запрашаем!

Час: 17/01/2026, 12:00.

Кошт: 30р. (уваходзяць усе неабходныя матэрыялы: баваўняны шопер, фарбы, трафарэты, а таксама экскурсія па выставе “Вясна ўвосень”).

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Запіс: +375 17 395-44-47, +375 17 363-94-65.

Чакаем вас на сустрэчы, дзе творчасць, натхненне і літаратура спалучацца ў адным дыханні!

Close Menu