Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Выстава мастацкіх твораў Марыі Каралёвай

Як бы магла выглядаць у колеры страчаная архітэктурная спадчына Беларусі, каб яна ўсё ж збераглася? Як яе ўбачыць, калі ад асобных помнікаў не захавалася нават цаглінкі ці дошчачкі?

Марыя Каралёва, карыстаючыся лёгкасцю і празрыстасцю акварэлі, абуджае гонар і цікавасць да беларускай гісторыі і культуры. На аснове фотаздымкаў, графічных прац, малюнкаў не проста рэканструюе, а стварае ў гледача шчымлівы настрой, калі ўсведамляеш, як лёгка страціць у віхурах гісторыі веліч і прыгажосць даўніх будынкаў.

Аб’екты на акварэлях максімальна разнастайныя, як па знешнім выглядзе, так і па прызначэнні. Касцёлы, цэрквы, сінагогі, сядзібы, мячэты, драўляныя і мураваныя, адзінае, што іх аб’ядноўвае – няма магчымасці ўбачыць іх на сваіх месцах сёння.

Асобна варта адзначыць захапленне Марыі Каралёвай паперай, якое з’явілася яшчэ ў мастацкім каледжы і ўвасобілася ў асобны праект “Свяцільні”. Вядомыя шырокаму колу гледачоў як лайт-боксы, у аўтарскай версіі атрымалі беларускія сюжэты. Кожная свяцільня – гэта маленькі цуд з зімовым каларытам і прывітанне Максіму Багдановічу, бо гэта мясціны звязаныя з яго жыццём і творчасцю.

Выстава працуе з 30 снежня 2025 года па 16 сакавіка 2026 года.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Тэл. +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

Close Menu