Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на музычна-светлавы перформанс!

Напярэдадні Калядаў, перад тым, як сонца пойдзе на лета, а зіма – на мароз, запрашаем на незвычайную таямнічую музычную дзею, што адбудзецца ў атачэнні выцінанак Кацярыны Масэ і старадаўняга аўтэнтычнага тэкстылю.

На выставе дзве прасторы для дзеі. Дзве пары года – восень і зіма. Дзве вялікафарматныя працы Кацярыны Масэ можна будзе пабачыць толькі падчас імпрэзы.

Наведвальнікаў чакае:

  • Традыцыйная беларуская інструментальная і вакальная музыка;
  • Святло і цемра;
  • Гук і цішыня;
  • Мужчынскае і жаночае;
  • Касмагонія і традыцыйная беларуская міфапаэтычная мадэль свету…

Запрашаем 19 снежня ў 20:00 на ўнікальны музычна-светлавы перформанс “А ў полі, у полі ігрушка стаіць…” у межах выставы выцінанак Кацярыны Масэ.

Кошт: 20 рублёў.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Квіткі можна набыць па спасылцы: https://24afisha.by/ru/minsk/event/5829251

Узроставая катэгорыя: 16+.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu