Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на прэзентацыю чытанкі!

Літаратурны музей працягвае праект “Магія слова”. У яго межах мы знаёмімся з кніжнымі навінкамі і сустракаемся з іх аўтарамі. Сёлета пабачыла свет кніга-чытанка для дашкалят і малодшых школьнікаў пад назвай “Добры дзень”. 16 снежня  ў 12:00 запрашаем у музей, каб сустрэцца з кнігай і яе аўтарамі.

У чытанку ўвайшлі вершы і апавяданні, што распавядаюць пра сям’ю і сяброўства, пра школу і з’явы прыроды. Кніга будзе цікавая, як маленькім чытачам, так і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям.

У сустрэчы возьмуць удзел пісьменнікі Мікола Чарняўскі, Таццяна Дземідовіч, Уладзімір Мазго, Алена Лемеш.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефоне: +375 17 363 56 21.

Шчыра запрашаем!

Уваход вольны.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu