Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Праграма да дня народзінаў Максіма Багдановіча “Песня ліецца…”

9 снежня 2025 года спаўняецца 134 гады з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры – Максіма Адамавіча Багдановіча.

12:00 – ускладанне кветак да помніка паэту.

19:00 – музычная экскурсія (па папярэднім запісе).

У святочны дзень хочацца нечага незвычайнага. Таму да дня нараджэння Максіма Багдановіча супрацоўнікі музея, сумесна з Музычнай капэлай Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, падрыхтавалі адмысловы падарунак – музычную экскурсію.

Вядома, што ў сям’і Багдановічаў былі багатыя фальклорныя традыцыі – у доме гучалі беларускія песні, захаваліся згадкі пра любімыя творы паэта. Менавіта яны, а таксама песні на словы самога Максіма Багдановіча, пераплятуцца з расповедам пра яго жыццё, у гімн геніяльнаму творцу.

Запіс па тэлефоне +375 17 355 22 95 (колькасць месцаў абмежаваная).

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Close Menu