Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі адзначылі 95 год з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

26 лістапада 2025 года дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча ў музеі адзначылі правядзеннем круглага стала “Феномен даследчыцкай зацікаўленасці і чытацкага шанавання: да 95-годдзя Уладзіміра Караткевіча”, які быў арганізаваны сумесна з часопісам “Роднае слова”.

Галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран прэзентавала нумар-альманах “Роднага слова”, прымеркаваны да юбілею пісьменніка. Прагучалі даклады вядомых навукоўцаў і даследчыкаў творчасці Уладзіміра Сямёнавіча, такіх як Пятро Жаўняровіч, Міхась Кенька, Зіновій Прыгодзіч, Мікола Трус.

Удзельнікі і слухачы круглага стала таксама пазнаёміліся з літаратурна-мастацкай экспазіцыяй “Вясна ўвосень”, прысвечанай У.С.Караткевічу, з экскурсійным суправаджэннем куратара выставы, загадчыка навукова-экспазіцыйнага аддзела Ірыны Князевай.

У гэты ж дзень да магілы Уладзіміра Караткевіча на Усходніх могілках ўсклалі кветкі.

Close Menu