Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі адкрылася выстава, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу. Запрашаем на экскурсіі!

25 лістапада 2025 года ў музеі адкрылася выстава “Вясна ўвосень”, прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Экспазіцыя раскрывае творчы свет пісьменніка і яго жыццёвы шлях праз зварот да казачнай прозы, а таксама прадстаўляе багатую выяўленчую спадчыну класіка.

Наведвальнікі пабачаць фотаздымкі, кнігі аўтара, афішы спектакляў паводле яго твораў, ліставанне, уласныя малюнкі Караткевіча, а таксама ілюстрацыі да яго твораў беларускіх мастакоў.

Сярод асабістых рэчаў пісьменніка на выставе можна пабачыць прадметы адзення, партфель, гадзіннік, аксесуары для палення, кубак, якім ён карыстаўся падчас апошняй вандроўкі ў 1984 годзе, шматлікія сувеніры, у тым ліку фігуркі чорцікаў з яго знакамітай калекцыі.

Дапаўняюць шэраг экспанатаў скульптурныя выявы Уладзіміра Караткевіча аўтарства Льва і Сяргея Гумілеўскіх.

28 лістапада (пятніца) а 17-й гадзіне запрашаем усіх жадаючых на зборную куратарскую экскурсію па выставе. Кошт – 10 р. з чалавека. Запіс па тэл. +375 17 395 44 47, +375 17 363 94 65.

Экскурсію правядзе Ірына Князева – загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела музея, куратар выставы.

Таксама прымаюцца заяўкі на экскурсіі ў іншыя дні. Тэл. +375 17 395 44 47.

Выстава будзе працаваць да 1 сакавіка 2026 года.

Close Menu