Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

27 Ліст 2025

“Казкі ў Траецкім. Глава ІХ. Дзікае паляванне”

На гэты раз казкі ў Траецкім будуць зусім не вясёлыя, а поўныя загадак і жахаў…

Акторы “Дома з Марамі” сустрэнуцца твар у твар з прывідамі Дзікага палявання караля Стаха. Разам з гледачамі яны разбяруцца з жудасным пракляццем Балотных Ялін…

Батлеечны, таямнічы лялечны спектакль у сценах Літаратурнага музея будзе прысвечаны 95-годдзю класіка беларускай літаратуры – Уладзіміра Караткевіча.

Вас чакаюць:

  • шчырыя эмоцыі
  • сапраўднае шоу
  • эксклюзіўныя казкі!

Запрашаем 27 лістапада ў 19:00.

Узрост: 12+.

Уваходны квіток: 15 рублёў.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30, а таксама па спасылцы: https://24afisha.by/ru/minsk/event/5820613

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu