Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

105 год з дня нараджэння Андрэя Макаёнка

Андрэй Ягоравіч Макаёнак – беларускі драматург, рэдактар, сцэнарыст, народны пісьменнік БССР (1977).

Нарадзіўся 12 лістапада 1920 г. у вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна.

  • Творчую дзейнасць пачаў напрыканцы 1940-ых (п’еса “Добра, калі добра канчаецца”). Друкуецца з 1946 г., выкарыстоўвае псеўданімы: А.Жур, А.Журавіцкі, А.Малаказдатчык.
  • У 1952 г. на сцэне Беларускага тэатра імя Янкі Купалы была пастаўлена палітычная драма “На досвітку”.
  • Сатырычная камедыя “Выбачайце, калі ласка” (1954) – першая п’еса, якая прынесла Макаёнку славу не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
  • Аўтар сатырычных камедый “Каб людзі не журыліся”, “Лявоніха на арбіце”, “Таблетку пад язык”, трагікамедый “Трыбунал”, “Зацюканы апостал”, “Пагарэльцы”, “Дыхайце эканомна”, кінааповесці “Твой хлеб”, сцэнарыяў фільмаў “Шчасце трэба берагчы”, “Кандрат Крапіва”, “Рагаты бастыён”, тэлефільма “Пасля кірмашу”.
  • Пераклаў п’есы “Дабракі” Леаніда Зорына, “Я, бабуся, Іліко і Іларыён” Надара Думбадзэ і Рыгора Лордкіпанідзэ, “Чацвёрты” Канстанціна Сіманава і інш.
  • Чатыры гады загадваў аддзелам прозы ў часопісе “Вожык”, 12 гадоў (1966–1978) быў галоўным рэдактарам часопіса “Нёман”.

Нагадваем, што да 2 сакавіка 2026 года ў музеі працуе літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Драматург на авансцэне”, прысвечаная пісьменнікам-драматургам Беларусі. Матэрыялы выставы прадстаўляюць выбітных майстроў беларускага сцэнічнага слова, чые юбілейныя даты адзначаюцца ў 2025 годзе: Язэп Дыла (145 год з дня нараджэння), Леапольд Родзевіч (130), Яўген Рамановіч (120), Андрэй Макаёнак (105), Алесь Петрашкевіч (95) і Аляксей Дудараў (75).

Close Menu