Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Мерапрыемствы да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

26 лістапада 2025 года спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння адной з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

25 лістапада 2025 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13) запрашае на адкрыццё літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Вясна ўвосень”. Праект ладзіцца сумесна з філіялам “Аршанскі музей У.С. Караткевіча” ўстановы культуры “Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны”, установай “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я. Коласа НАН Беларусі і ўстановай “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва”. Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў 17:00.

26 лістапада 2025 года ў дзень нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча Літаратурны музей запрашае:

10:00 – ускладанне кветак да магілы У.С. Караткевіча на Усходніх могілках (метро “Барысаўскі тракт”), дзе кожны зможа аддаць даніну памяці і павагі пісьменніку падчас цырымоніі;

12:00 (рэгістрацыя ўдзельнікаў з 11:30) – круглы стол “Феномен даследчыцкай зацікаўленасці і чытацкага шанавання: да 95-годдзя Уладзіміра Караткевіча”, прысвечаны жыццю і творчасці Майстра слова. Круглы стол праводзіцца сумесна з навуковым і метадычным часопісам “Роднае слова” з удзелам прадстаўнікоў навуковай, пісьменніцкай і грамадскай супольнасці ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13).

У межах пасяджэння круглага стала адбудзецца прэзентацыя нумара-альманаха “Роднага слова”, прымеркаванага да 95-годдзя Уладзіміра Караткевіча, і куратарская экскурсія па літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Вясна ўвосень”.

Тэл. для даведак: +375 (17) 395-44-47.

Сардэчна запрашаем!

Close Menu