Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі

Вацлаў Ластоўскі з’яўляецца адным з самых дзіўных і нечаканых персанажаў Беларускага адраджэння. І адной з самых улюбёных постацяў беларускіх інтэлектуалаў. Паэт, празаік, філосаф, этнограф, даследчык старажытнага пісьменства.

Ластоўскі безумоўна маг і алхімік беларушчыны, канструктар новай беларускай ідэнтычнасці. Менавіта гэтай задачы ён падпарадкоўвае свае пошукі і ў галіне гісторыі, і ў галіне мовы, і ў галіне літаратуры.

Ластоўскі складае з элементаў традыцыі жывую суб’ектнасць. Каб рабіць гэта, трэба не проста быць унутры культуры, адчуваць яе сваёй. Але перадусім мець метафізічную дыстанцыю, – і да матэрыяла, і да самой задачы. Гэта метафізічнасць Ластоўскага найвыразней праявілася ў аповесці «Лабірынты».

Нягледзячы на невялікі аб“ём, аповесць максімальна насычаная ідэямі, вобразамі, сюжэтамі. Магчыма дзякуючы гэтаму, яна сталася не проста літаратурным фактам, а своеасаблівым культурным кодам, топасам беларускай культуры, што патрабуе не толькі аналіза і вытлумачэння, але працягу і разгортвання. «Лабірынты» Ластоўскага ў гэтым сэнсе прапанавалі шырокую праграму культуралагічных, гістарычных, метафізічных паглыбленняў і пашырэнняў, якія застаюцца жывымі і актуальнымі да нашага часу.

Мадэратар – Ігар Бабкоў.Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры / метафізічнай паэзіі. Па форме выступае як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў.

Час: 14 лістапада 2025 года, 19:00.

Уваходны квіток 5 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7 (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Close Menu