Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Казкатэрапія з Аляксеем Кулаковым

З усімі здараецца недахоп летуценнасці і радасці. Асабліва часта такое бывае халоднай шэрай восенню, калі і дарослыя, і дзеці пачынаюць хварэць на дэфіцыт цудаў. Але ёсць вырашэнне – казкатэрапія!

Глыбокія і адначасова лёгкія гісторыі пра анёла шчаслівых момантаў,  пра тое, што ўсе мы звязаныя нябачнымі ніткамі, пра тое, што сапраўды губляем і знаходзім, і пра нашую з вамі родную мову…

З дапамогай японскага папяровага тэатра камішыбай, паказваць і расказваць будзе Аляксей Кулакоў – актор тэатра-батлейкі “Дом з марамі”, паэт, пісьменнік і сцэнарыст.

13 лістапада а 19-й гадзіне сустрэнемся ў Літаратурным, каб памарыць і павандраваць па казачным свеце.

Кошт: 20 рублёў. Квіткі можна набыць у касе музея з 10:00 да 18:30 або анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/event/4409061.

Узрост: 6+.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Шчыра запрашаем!

Close Menu