Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Прэзентацыя кнігі Аляксандра Гужалоўскага

Літаратурны музей запрашае на сустрэчу з гісторыкам, музеёлагам Аляксандрам Гужалоўскім. 12 лістапада у музеі пройдзе прэзентацыя яго кнігі “Штурмуючы будучыні аванпосты”.

Новае выданне – гэта першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і жыцці беларускага савецкага грамадства на працягу першага дзесяцігоддзя яго існавання. Разгляданы час характарызаваўся неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. Традыцыйнаму сямейна-шлюбнаму ладу быў кінуты выклік, інстытут шлюбу трансфармаваўся разам з  заснаванай на ім мараллю. Пытанні інтымнага жыцця патрапілі ў грамадскі дыскурс. Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц і тагачасных перыядычных выданняў.

Шчыра запрашаем 12 лістапада а 19-й у Літаратурны!

Кошт: 10 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu