Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Бацькоўскія вячоркі” ў музеі Багдановіча

“Бацькоўскія вячоркі” ў музеі Багдановіча – цёплая, душэўная імпрэза для людзей любога ўзросту.

Мы ведаем, як пераўтварыць пахмурны самотны дзень у сонечны і радасны. Ніякіх сакрэтаў:

  • збіраем прыемную кампанію;
  • запарваем гарбату з цудоўнымі смачняшкамі;
  • наладжваем майстар-клас па вырабе паштовак з фігурнымі вершамі (такіх вы яшчэ не бачылі);
  • а на дэсерт – спевы і “Максімавы чытанні” – паэтычныя тэматычныя спаборніцтвы.

Упэўнены – кожны атрымае свой кавалачак шчасця)

Запіс на імпрэзу па спасылцы ў форме (https://docs.google.com/forms/d/1npBs3b_rVuMQ14TRgi0qB96LXoaTdvATp5ilqF32aw8/edit).

Кошт квітка: 10 рублёў.

З нецярпеннем чакаем вас 26 кастрычніка а 16-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча!

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 17 363 07 61, +375 355 22 95.

Close Menu