Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на праграму гурта “Стажары”

Зусім незаўважна прамінула палова восені – самай лірычнай і тужлівай пары году. Ва ўсе часы і пры розных справах нашых продкаў суправаджала песня. Адзін з восеньскіх сюжэтаў – выпраўленне ў вайсковую дарогу, у рэкруты: растанні, каханне і туга, шляхі і невядомасць.

Літаратурны музей запрашае на восеньскую праграму фальклорнага гурта “Стажары”.

Выступ будзе прысвечаны тым, хто восеньскаю парою выпрапраўляўся ў войска. У атмасферы праводнага вечара прагучаць рэкруцкія, жаўнерскія і лірычныя песні.

Час: 26 кастрычніка, 18:00.

Кошт квітка: 20 р.

Набыць квіткі загадзя можна ў касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30 або па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/event/5762174.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Close Menu