Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Музейны занятак да Тыдня бацькоўскай любові

Сям’я – самае галоўнае ў жыцці кожнага. Менавіта з яе пачынаецца лёс чалавека, адбываецца яго фарміраванне і станаўленне як асобы. Самымі блізкімі і дарагімі для чалавека на ўсё жыццё застануцца яго бацькі: матуля і тата.

14-21 кастрычніка штогод праходзіць тыдзень бацькоўскай любові. Прапануем правесці гэты час разам.

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў межах музейнай акцыі “Для любімых” плануецца шэраг розных цікавостак.

Для вучняў 3-7 класаў будзе праходзіць музейны занятак “РАДАВОД”. Падчас занятку ў гульнявой форме вучні пазнаёмяцца з паняццямі “радавод”, “радаводнае дрэва” на прыкладзе сям’і беларускага класіка Максіма Багдановіча, асэнсуюць важнасць ведаў пра свае карані, а таксама паспрабуюць скласці радавод уласнай сям’і.

Запіс і падрабязнасці па тэлефоне: +375 (17) 355-22-95.

Уваходны квіток – 5 руб.

Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Close Menu