Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Майстар-клас у межах Тыдня бацькоўскай любові

З 14 па 21 кастрычніка 2025 года ў межах музейнай акцыі “Для любімых” у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча для вучняў 4-11 класаў адбудзецца майстар-клас па вырабу паштовак з фігурнымі вершамі.

Кожны вучань зможа зрабіць прыгожую паштоўку з любімым вершам, якая будзе нагадваць пра прыемна праведзены час у Доме зорнага паэта.

Што вас чакае:

  • магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці;
  • шмат натхнення;
  • займальныя творчыя моманты і новыя ўражанні;
  • утульная і прыемная атмасфера.

Уваходны квіток – 5 руб.

Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне: +375 (17) 355-22-95.

Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Close Menu