Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на куратарскую экскурсію!

Запрашаем усіх зацікаўленых на зборную куратарскую экскурсію па літаратурна-мастацкай выставе з фондаў Музея-запаведніка Ф.І.Цютчава “Оўстуг”. Экспазіцыя знаёміць з шырокім колам літаратурных сяброў і калег Фёдара Цютчава, такіх як Леў Талстой, Іван Тургенеў, Мікалай Някрасаў, Іван Аксакаў і іншыя.

Выстава падрабязна раскрывае творчыя сувязі знакамітых літаратараў XIX стагоддзя, дазваляе паглыбіцца ў эпоху “Залатога веку” літаратуры і даведацца, якое месца ў ёй адводзілася Фёдару Іванавічу Цютчаву.

Экскурсію правядзе Ірына Расціславаўна Князева – загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Кожны атрымае прыгожы сувенір ад музея.

Кошт: 10р. з чалавека.

Запіс па тэл. +375 17 395 44 47, +375 17 363 94 65.

Close Menu