Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У расійскім горадзе Арол музей гісторыі беларускай літаратуры прадставіў выставу, прысвечаную Васілю Быкаву

5 жніўня 2025 года ў Арлоўскім аб’яднаным дзяржаўным літаратурным музеі І.С.Тургенева адкрылася літаратурна-дакументальная выстава “Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому”. Выстава створана паводле апошняй прыжыццёвай кнігі Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому” супрацоўнікамі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Арлоўскай публіцы часовую экспазіцыю прадставілі дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры С.І.Усік і загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела І.Р.Князева.

Падчас экскурсіі наведвальнікі мерапрыемства даведаліся пра жыццёвы шлях народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Яны не засталіся абыякавымі да расповядаў пра ваенны лёс класіка, шчыра зацікавіліся яго творчасцю. Госці імпрэзы адкрылі для сябе Васіля Быкава не толькі як глыбокага празаіка, але і як таленавітага мастака. Іх увазе былі прадстаўлены малюнкі Васіля Быкава, праз якія паўстае яго характар і ўнутраны свет.

Сумесна з расійскімі калегамі прадстаўнікі нашага музея зладзілі літаратурную дыскусію, прысвечаную творчасці пісьменнікаў-франтавікоў – арлоўцаў і беларусаў, прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай гасцёўні. А таксама – далучыліся да святкавання дня горада Арла.

Выстава ў арлоўскім музее будзе дзейнічаць да 12 кастрычніка 2025 года.

Close Menu