17 чэрвеня 2025 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры наведала дэлегацыя адміністрацыі раёна Хункоу г.Шанхая на чале з Чжу Ціньхао, старшынёй пастаяннага камітэта ўсекітайскага сходу народных прадстаўнікоў.
Літаратурны музей актыўна ўзаемадзейнічае з музеямі “4-га з’езду Камуністычнай партыі Кітая” і “Лігі левых пісьменнікаў”, размешчанымі на тэрыторыі дадзенага раёна. У часе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў сферы культуры і музейнай справы. Госці пазнаёміліся з пастаяннай экспазіцыяй музея і выказалі зацікаўленасць у далейшых камунікацыях і сумесных праектах.
