Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Штогадовая акцыя па ўшанаванні памяці Васіля Быкава

19 чэрвеня 2025 года спаўняецца 101 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава. Філіял “Музей-дача Васіля Быкава” Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры” запрашае наведвальнікаў прыняць удзел у традыцыйнай акцыі “Быкаўскія дні”, якая пройдзе з 19 па 22 чэрвеня 2025 года.

19 чэрвеня:
14:00 – 15:00 экскурсія па музеі
15:15 – 17:00 сустрэча сяброў на пленэры, чаяванне, пытанні ад зацікаўленных наведвальнікаў і адказы на іх. Вітаецца чытанне ўласных вершаў ці прозы, выкананне любімых песень.

20 чэрвеня:
Экскурсія-лекцыя “Франтавыя старонкі Васіля Быкава ў кінематографе”. Пачатак а 14-й гадзіне.

21 чэрвеня:
“Васільковы пленэр”. Роспіс шопераў у тэхніцы маляваных дываноў на тэму “Выяўленне вобразаў В.Быкава праз інсітнае мастацтва”. Пачатак а 14-й гадзіне.

22 чэрвеня:
“Васільковы пленэр”. Роспіс шопераў у тэхніцы маляваных дываноў на тэму “Выяўленне вобразаў В.Быкава праз інсітнае мастацтва”. Пачатак а 14-й гадзіне.

Вядоўца мерапрыемстваў – куратар “Музея-дачы Васіля Быкава” Ірына Расціславаўна Князева.

Шчыра запрашаем усіх далучыцца да святкаванняў!

Наведванне музея і ўдзел у экскурсіях – па прэйскуранце. Без папярэдняга запісу. Удзел у “Васільковых пленэрах” – па папярэднім запісе па тэл. +375 (29) 811-21-85, +375 (17 )363-94-65. Кошт: 30р.

Музей-дача Васіля Быкава працуе з 12:00 да 18:00 па адрасе Мінскі раён, аг.Ждановічы, вул.6-я Дачная, 62. Тэл. +375 (29) 811-21-85.

Close Menu