Сёлета споўнілася 185 год з дня нараджэння Францішка Багушэвіча.
З “блаславёных” Кушлянаў у фонды нашага музея трапіў сталовы буфет ХІХ ст., што належаў сям’і Багушэвічаў. Прыгожае разное дрэва, з якога зроблены гэты старадаўні буфет, ужо само па сабе – твор мастацтва і артэфакт эпохі. Менавіта ўнутры гэтай мемарыяльнай рэчы ўтульна размясцілася незвычайная выстава, прысвечаная пачынальніку беларускай нацыянальнай літаратуры.
“Адкуль узяўся Бурачок?” – такім пытаннем задаваўся даследчык, краязнаўца Уладзімір Ілліч Содаль. Услед за ім і мы адкажам наведвальнікам на гэтае пытанне. На экскурсіі вы атрымаеце магчымасць зазірнуць у свет кушлянскай сядзібы і прайсціся пакручастымі шляхамі паэта. А самае галоўнае – пабачыце мемарыяльную рэч Багушэвічаў!
Час: 15/06/2025, 16:00.
Кошт: 10р. з чалавека (запіс не патрабуецца).
Далучайцеся!
Экскурсіі па выставе праводзяцца таксама і ў іншыя дні па папярэдняй замове: +375 17 363 56 21. Выстава працуе па 28 снежня 2025 г.